З усіх славянскіх моў – акрамя сербскай, харвацкай і чарнагорскай, якія афіцыйна раздзяліліся зусім нядаўна, – самыя блізкія між сабой украінская і беларуская, а потым украінская і польская.
Artykuł ukazał się w wydaniu specjalnym - Dziennik Bardzo Wschodni. Wydanie specjalne, zostało przygotowane z inicjatywy i środków stowarzyszenia Homo Faber przez ukraińskich i białoruskich dziennikarzy Lublina
Видання спеціальне створенo з ініціативи та фінансуванням об’єднання Homo Faber і силами українських і білоруських журналістів Любліна
***
Мовазнаўцы (магу спаслацца на вядомага славіста Адама Супруна) падлічылі, што ў беларускай і ўкраінскай мовах больш 70% агульных слоў і амаль столькі ж у кожнай з іх і польскай.
Ёсць некалькі прычын такога моўнага падабенства. Па-першае, усе тры мовы – славянскія, гэта значыць роднасныя, паходзяць з аднаго кораня. Па-другое, нашы мовы – суседзі. Па-трэцяе, нас аб’ядноўвае некалькі стагоддзяў агульнай гісторыі.
Няцяжка зразумець
Вось артыкул 3 з Дэкларацыі правоў чалавека на трох мовах (для параўнання даны запісы яшчэ і лацінкай ў польскім варыянце).
Беларуская: Кожны чалавек мае права на жыццё, на свабоду i на асабiстую недатыкальнасць (Kożny czalawiek maje prawa na żyćcio, na swabodu i na asabistuju nedatykalnaść).
Украінская: Кожна людина має право на життя, на свободу і на особисту недоторканність (Kożna ludyna maje prawo na żyttia, na swobodu і na osobistu nedotorkannіśt').
Польская: Każdy człowiek ma prawo do życia, wolności i bezpieczeństwa swej osoby.
Няцяжка зразумець фразу на кожнай з моў, ведаючы хоць адну з іх, ці не так?
Але падабенства – не тоеснасць
Па-беларуску і па-ўкраінску вучыць (што?) польскую мову / вчити (що?) польську мову – па-польску uczyć się (czego?) języka polskiego і іншыя бясконцыя прыклады падступных адрозненняў.
Адрознасць найлепш відаць на так званых “ілжэсябрах перакладчыка”. Дарэчы, іх найбольш паміж роднаснымі мовамі.
Беларуска-польскія “ілжэсябры перакладчыка”: бел. гранатавы ʽзроблены, атрыманы з граната’, ʽколеру граната (цёмна-чырвоны)’ – польск. granatowy ʽшэра-сіні’; бел. дзельны ʽразумны, практычны’ – польск. dziełny ʽсмелы, мужны’; бел. здужыць ʽзмагчы, перамагчы’ – польск. zdążyć ʽпаспець’ і г. д., і г. д.
Беларуска-ўкраінскія: бел. злыдзень ‘злачынца’ – укр. злидень ‘бядняк, жабрак’; бел. шмат ‘многа’ – укр. шмат ‘кавалак’; бел. удача ‘удача, поспех’ – укр. вдача ‘характар’ і інш.
А прыгадаць і назваць польска-ўкраінскія “ілжэсябры перакладчыка” – гэта будзе квэст для чытачоў.
Dziennik Bardzo Wschodni - obejrzyj online i pobierz PDF: