Przeglądarka, z której korzystasz jest przestarzała.

Starsze przeglądarki internetowe takie jak Internet Explorer 6, 7 i 8 posiadają udokumentowane luki bezpieczeństwa, ograniczoną funkcjonalność oraz nie są zgodne z najnowszymi standardami.

Prosimy o zainstalowanie nowszej przeglądarki, która pozwoli Ci skorzystać z pełni możliwości oferowanych przez nasz portal, jak również znacznie ułatwi Ci przeglądanie internetu w przyszłości :)

Pobierz nowszą przeglądarkę:

Lublin

9 października 2022 r.
13:04

Вандроўкі па ваколіцах: Пятравін і Тарлаў

Скульптура св. Станіслава ў Пятравіне
Скульптура св. Станіслава ў Пятравіне (fot. Фота аўтаркі)

Лета – пара далёкіх падарожжаў – мінула. Але восенню, калі навакольныя краявіды захапляюць маляўнічасцю каляровага лісця і здараецца добрае надворʼе, можна выбрацца ў невялікую вандоўку па блізкіх ваколіцах.

AdBlock
Szanowny Czytelniku!
Dzięki reklamom czytasz za darmo. Prosimy o wyłączenie programu służącego do blokowania reklam (np. AdBlock).
Dziękujemy, redakcja Dziennika Wschodniego.
Kliknij tutaj, aby zaakceptować

Artykuł powstał przy okazji wydania specjalnego - Dziennik Bardzo Wschodni. Wydanie specjalne, zostało przygotowane z inicjatywy i środków stowarzyszenia Homo Faber przez ukraińskich i białoruskich dziennikarzy Lublina

Видання спеціальне створенo з ініціативи та фінансуванням об’єднання Homo Faber і силами українських і білоруських журналістів Любліна

***

Любліншчына – невычэрпная крыніца для неўтаймоўных і цікаўных падарожнікаў. Аматарам архітэктурных помнікаў і незвычайных гісторый прапаную наведаць Пятравін (Piotrawin), невялікую вёсачку, што ляжыць крыху наўзбоч ад асноўных аўтамабільных шляхоў, на беразе Віслы, па якой прахозіць мяжа паміж Люблінскім і Мазавецкім ваяводствамі.

Памяць пра святога Станіслава

У Пятравіне знаходзіцца гатычны касцёл з чырвонай цэглы, асвечаны ў гонар св. Фамы і св. Станіслава, пабудаваны ў саракавыя гады XV ст. Гісторыя ж мясцовай парафіі сягае 1050 г. Прыблізна ў тыя часы тут адбыўся «першы цуд над Віслай». Кракаўскі біскуп Станіслаў адкупіў вёску ў мясцовага рыцара Пятра Страменьчыка (Пятровіна). Калі рыцар  памёр, ягоныя спадчыннікі абвінавацілі біскупа ў бяспраўным захопе земляў і пазвалі яго ў суд. Станіслаў жа ці то не меў акту куплі, ці то згубіў яго, але даказаць права на ўласнасць ніяк не мог. Адзіным сведкам мог быць сам ранейшы ўладальнік. Тады біскуп папрасіў у каралеўскага суда адтэрміноўку на тры дні і паехаў на магілу Пятра, дзе адправіў імшу, уваскрасіў памерлага і папрасіў яго выступіць у судзе. Пасля таго, як Пётр засведчыў на працэсе, што зямля сапраўды належыць біскупу, Станіслаў адвёз рыцара на месца спачыну. Душа нябожчыка, якая да таго часу мучылася цягам трох гадоў пасля смерці ў чысьцы, атрымала нарэшце супакой.

Над магілай Пятра стаяў раней, праўдападобна, драўляны касцёл, а сёння на ягоным месцы знаходзіцца мураваная каплічка, пабудаваная адначасова з касцёлам. У паўночную сцяну капліцы умуравана першая надгробная пліта, а сам гроб «двойчы пахаванага» рыцара накрыты быў пры частковай перабудове інтэрʼера ў XVII ст. новай плітой з лацінскім надпісам. Побач з касцёлам стаіць статуя святога Станіслава з галавой і рукой Пятровіна, які нібыта ўстае з магілы. Менавіта такая выява замацавалася ў традыцыйнай іканагрфіі.

Біскуп Станіслаў, які ўвесь час знаходзіўся ў апазіцыі да польскага караля, падчас чарговага ўзмацнення канфлікту быў асуджаны на смерць. Па некаторых версіях забіў біскупа ўласнаручна Баляслаў Шчодры (Смелы), пасля чаго сам кароль мусіў уцякаць з краіны. Культ  Станіслава са Шчапанава пачаў распаўсюджвацца адразу пасля ягонай смерці, яшчэ ў ХІ ст., а ў 1253 г. папа рымскі Інакенцій ІV кананізаваў кракаўскага біскупа. Пачынаючы з Уладыслава І каранацыя амаль усіх польскіх каралёў адбывалася пры саркафагу святога ў кракаўскай катэдры на Вавелі.  У 1963 г. папа рымскі Ян ХХІІІ прызнаў св. Станіслава патронам Польшчы.

У 1765 г. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі зацвердзіў ордэн Святога Станіслава, а тагачасны біскуп Каятан Солтык спрабаваў надаць Пятравіну вышэйшы ранг і ўвесці ў адзін шэраг з кракаўскімі санктуарыямі, звязанамі з культам святога Станіслава. Дзеля гэтага меркавалася пабудаваць новы храм, але ў хуткім часе біскуп быў сасланы ў Сібір, а пра ягоную задуму нагадваюць сёння адно каменныя капітэлі калоннаў, якія знаходзяцца на кальварыі, размешчанай на беразе Віслы за касцёлам.

Тутэйшая зямля захавала памяць пра святога Станіслава ў тапаніміцы. Вісла ў гэтым месцы даволі шырокая, але не вельмі глыбокая. Значную частку рэчышча займае Райская паўвыспа (цікава, адкуль такая назва?). Кажуць, што ў ранейшыя часы тут быў брод, але нібыта і сёння, калі паніжаецца ўзровень вады, можна перайсці раку па так званай сцежцы святога Станіслава.

Kрай, якога ўжо даўно няма на мапе Еўропы, можна адрадзіць пакуль народ ягоны жыве і верыць

Маляўнічыя надвіслянскія краявіды адкрываюцца з маста праз Віслу. Калі за ракой адразу павярнуць на поўдзень, то неўзабаве з Мазавецкага ваяводства мы трапім у Сьвентакшыскае.  Тут, на мяжы трох ваяводстваў варта завітаць у колішняе мястэчка Тарлаў (Tarłów). Горад заснаваў у 1550 г. Анджэй Тарла, пабудаваўшы тут першы драўляны касцёл. Пазнейшымі ўладарамі былі князі Алясьніцкія, менавіта яны былі фундатарамі новага мураванага касцёла Святой Троіцы, пабудаванага ў 1640-1647 гг., які захаваўся па сённяшні дзень. Схаваны за высокімі разлапістымі каштанамі будынак, якога маль не відаць з дарогі, адкрываецца вачам зусім нечакана і ўражвае сваёй веліччу. Адразу ўзнікае адчуванне пэўнай неадпаведнасці: адкуль рапам пасярод Польшчы гэтае «віленскае» барока? І, сапраўды, чаму віленскае? Чамусьці падумалася, што найбольш натуральна выглядалі б вакол вулкі старой Вільні. Але гэтую думку я не паспяваю дадумаць, таму што ў той самы момант кідаецца ў вочы іншая недарэчнасць, якая засланяе сабой згадкі пра Вільню.

На ўзроўні другога яруса паабапал цэнтральнай нішы стаяць дзве фігуры, настолькі нязграбныя, несумерныя і недарэчныя – сваім абʼёмам і кантрастным цагляным колерам – яны парушаюць прапорцыі і раўнавагу будынка. Быццам нейкае дзіця-велікан гулялася з касцёлам, як з цацкай, і даляпіла з гліны гэтых бязглуздых калосаў.

У інтэр’еры самога касцёла найбольш уражвае паўднёвая капліца «Добрай смерці». Над мармуровымі калоннамі пры ўваходзе размешчаны фігуры святых Пятра і Паўла, а тэматыка стукавага дэкору ў самой капліцы прысвечана сярэнявечнаму сюжэту вядомаму пад назвай «танец смерці», які зноў набыў папулярнасць у эпоху барока.

Агаломшаная ўсім убачаным: веліччу касцёла, майстэрствам дэкаратараў, якія працавалі тут больш як тры з паловай стагоддзі таму, -  сядаю адпачыць. Зноў дзіўлюся на недарэчныя фігуры святых і проста не магу паверыць у іх рэальнасць. Дзеля чаго яны тут? Што хацеў сказаць майстар? Гэтыя думкі не даюць мне спакою і я пачынаю шукаць інфармацыю пра касцёл. Аказваецца, што тэракотавыя статуі, якія прадстаўляюць заступнікаў Польшчы св. Войцеха і св. Станіслава ў момант уваскрасення ім Пятра, не зʼяўляюцца арыгінальнымі. Касцёл неаднаразова перабудоўваўся і як выглядалі фігуры ў першапачатковай версіі невядома. У сённяшнім кшталце статуі стварыў у ХІХ ст. муляр Францішак Дварнікевіч, а ў 1980-я гады, калі ўзнікла небяспека іх абвалу, мясцовы майстра Густаў Гадына выканаў копіі. Магчыма, у ХІХ ст. гэтыя аграменныя статуі давалі людзям надзею на тое, што святыя апекуны нясуць сваю нябесную варту, што край, якога ўжо даўно няма на мапе Еўропы, можна адрадзіць пакуль народ ягоны жыве і верыць. І кожны, хто бачыў гэтыя магутныя фігуры, узмацняўся ў веры і знаходзіў у сабе сілы на працу «будзённую, шэрую», нараджаў і гадаваў дзетак, перадаваў наступным пакаленням памяць пра свой край, ягоную славу і веліч.

Bялікі гетман літоўскі збудаваў храм у гонар вызалення Вільні ад маскоўскіх захопнікаў

Цікава, што захаваліся імёны майстроў, якія стварылі гэтыя няўклюдныя статуі, але вось імя архітэктара – не. Па адной з версій праект храма быў створаны кракаўскім дойлідам нямецкага паходжання Янам Заарам (магчыма, па-нямецку ягонае прозвішча пісалася Sauer). Паводле іншай версіі касцёл у Тарлаве праектаваў Пётр Лікель, каралеўскі архітэктар з Казімежа над Віслай. Але мне асабіста больш верагоднай выглядае аўтарства Яна Заара, сярод іншых прац якога вядомы касцёл святых Пятра і Паўла на Антокалі ў Вільні. Вось адкуль гэтае адчуванне «віленскага барока»! Абодва храмы на першы погляд вельмі падобныя знешне. Двухярусны фасад з калоннамі фланкаваны трохяруснымі вежамі з круглымі ніжнімі ярусамі, над цэнтральным уваходам балкон з балюстрадай, паабапал якога размешчаны фігуры святых.  Ёсць, натуральна, і шэраг адрозненняў. Напрыклад, у віленскім касцёле статуі святых Аўгустына і Станіслава Казімерчыка, што ўпрыгожваюць фасад, выглядаюць цалкам натуральна і гарманічна, хаця некаторыя даследчыкі выказваюць меркаванне, што яны занадта маленькія.

Будаўніцтва віленскага касцёла было распачата праз дваццаць гадоў пасля тарлаўскага, але ягонага завяршэння з выкананнем усіх элементаў дэкору не дачакаўся ні фундатар – Міхал Казімір Пац, які памёр, і пахаваны ў гэтым храме, ні Ян Заар, які яшчэ на самым пачатку будаўніцтва вярнуўся ў Кракаў. Паводле адной з версій вялікі гетман літоўскі збудаваў гэты храм у гонар вызалення Вільні ад маскоўскіх захопнікаў і ўласнага ацалення падчас бунтаў.

Ці знойдзе мой народ сілы, каб адрадзіцца пасля такога працяглага перыяду русіфікацыі?

Па дарозе з Тарлава ў Люблін ўсплылі ў маёй памяці радкі беларускага паэта-эмігранта Уладзіміра Жылкі: 

Калі сябры нас гудзяць згубаю

І ворагі прарочаць скон,

Тады к Табе, о Вільня любая,

Прыводзяць згадкі у палон.                                                                   

Вось і маё невялічкае падарожжа нечакана скончылася згадкамі пра Вільню і дукамі пра Беларусь: дзе, на якой святыні стаяць волаты-ахоўнікі нашай краіны? І ці знойдзе мой народ сілы, каб адрадзіцца пасля такога працяглага перыяду русіфікацыі?

 

Dziennik Bardzo Wschodni - obejrzyj online i pobierz PDF:

e-Wydanie

Pozostałe informacje

Sobiborski Park Krajobrazowy zajmuje obszar 100 kilometrów kw, obejmując swoim zasięgiem gminy: Hańsk, Włodawa i Wola Uhruska. Obsza ten zamieszkują m.in. żółw błotny, bocian czarny i bielik
przyroda

Szansa na nowy park narodowy na Lubelszczyźnie

Lasy Sobiborskie, jeden z najcenniejszych przyrodniczo obszarów w Polsce, mogą stać się nowym parkiem narodowym. Przyrodnicy zaprezentowali wstępną koncepcję ochrony tego unikatowego ekosystemu i zapraszają mieszkańców oraz samorządy do udziału w konsultacjach.

Górniczki mają ostatnio sporo powodów do radości

W sobotę piłkarki GKS Górnik Łęczna podejmą UKS SMS Łódź

GKS Górnik Łęczna na razie kapitalnie prezentuje się w rundzie wiosennej. Łęcznianki w trzech ligowych spotkaniach zdobyły komplet punktów. 6 „oczek” jest zasługą Mai Osińskiej, która prowadziła zespół w dwóch pierwszych kolejkach, a jeden triumf to zasługa Artura Bożyka, który przejął zespół w minionym tygodniu.

Zdjęcie ilustracyjne
Świdnik

W Świdniku będzie jaśniej i taniej. Ponad 800 lamp do wymiany

400 latarni i 885 lamp oświetleniowych w mieście zostanie wymienionych na energooszczędne. Urząd Miasta w Świdniku ogłosił już przetarg.

Orlęta Łuków zapowiadają wiosną walkę o IV ligę

Startuje bialska okręgówka, W Łukowie czekają na IV ligę

Orlęta Łuków powinny nadawać ton wydarzeniom w rundzie rewanżowej. Równie ciekawie będzie w dole tabeli, gdzie niepewnych ligowej przyszłości jest aż pięć drużyn

Na wniosek obrońcy oskarżonego sędzia wyraził zgodę na wyłączenie jawności rozprawy

Prokurator częstował ciastkami z marihuaną – właśnie ruszył jego proces

Przed Sądem Rejonowym w Lublinie rozpoczął się proces Bartosza F. – prokuratora z Wrocławia. Grozi mu więzienie za podanie kobiecie narkotyku.

Nowy parking przy Szmaragdowej coraz bliżej. Sześciu chętnych do budowy

Nowy parking przy Szmaragdowej coraz bliżej. Sześciu chętnych do budowy

Zarząd Dróg i Transportu Miejskiego planuje budowę parkingu przy ulicy Szmaragdowej 16. W przetargu wpłynęło sześć ofert, a najniższa opiewa na 151 tys. zł.

Sebastian Kozdrój jest trenerem MKS Ruch Ryki

Ruch Ryki, a może ktoś inny wygra lubelską klasę okręgową?

Grono kandydatów do awansu jest bardzo szerokie, ale po zakończeniu sezonu w pełni szczęśliwy będzie tylko jeden zespół. Zimę na fotelu lidera spędził MKS Ruch Ryki. Podopieczni Sebastiana Kozdroja jesienią zgromadzili 36 pkt i mają zaledwie dwa punkty przewagi nad grupą pościgową

Atak na pracownika kantoru. Policja poszukuje sprawcy

Atak na pracownika kantoru. Policja poszukuje sprawcy

Nieznany sprawca zaatakował pracownika kantoru w galerii handlowej. Policja prosi o pomoc w jego poszukiwaniach.

Imprezy klubowe w weekend (14-15 marca)
impreza
14 marca 2025, 18:00

Imprezy klubowe w weekend (14-15 marca)

Lublin nie zwalnia tempa i nie zasypia. Czy czas dobry, czy czas zły, imprezuje przez cały czas. Nawet w post. Specjalnie dla was przygotowaliśmy krótki informator, gdzie w Lublinie odbędą się najlepsze imprezy ostatkowe.

U sołtysa zapłacisz kartą. Gmina kupiła terminale

U sołtysa zapłacisz kartą. Gmina kupiła terminale

To ma być ułatwienie dla sołtysów i mieszkańców gminy Biała Podlaska. Samorząd chwali się, że jako pierwszy w województwie lubelskim zakupił mobilne terminale płatnicze.

Grom Różaniec jest zdecydowanym faworytem do wygrania zamojskiej klasy okręgowej w tym sezonie

Wraca zamojska klasa okręgowa nazywana przez wielu "najciekawszą ligą świata"

Koniec grania meczów bez stawki! W najbliższy weekend startuje runda wiosenna w „najciekawszej lidze świata”. Na autostradzie do awansu jest obecnie Grom Różaniec, który gonić będzie próbowała Tanew Majdan Stary. Z kolei Olimpiakos Tarnogród skupi się chyba na utrzymaniu miejsca na najniższym stopniu podium. Wiele ciekawego powinno dziać się także na dole tabeli

Nowa Biedronka w samym centrum Lublina. Pierwsi klienci czekali o świcie

Nowa Biedronka w samym centrum Lublina. Pierwsi klienci czekali o świcie

Nowy sklep sieci Biedronka już otwarty. Pierwsi klienci weszli tuż po godzinie 6. W Lublinie jest już ponad 30 sklepów tej popularnej sieci.

Pogoda na weekend. Kiedy ciepła kurtka, a kiedy spacer z promieniami słońca?
film

Pogoda na weekend. Kiedy ciepła kurtka, a kiedy spacer z promieniami słońca?

Prognoza pogody na weekend.

Lublinianka będzie chciała w sobotę przeskoczyć w tabeli Stal Kraśnik

W sobotę czwartoligowy hit wiosny na Wieniawie: Lublinianka - Stal Kraśnik

Już w pierwszej kolejce rundy wiosennej będzie można obejrzeć mecz na szczycie. Druga w tabeli Lublinianka podejmie lidera – Stal Kraśnik. Spotkanie na Wieniawie wystartuje w sobotę o godz. 13

Krew ratuje życie. Podziel się tym cennym lekarstwem

Krew ratuje życie. Podziel się tym cennym lekarstwem

Lubelskie Centrum Krwiodawstwa i Krwiolecznictwa zaprasza na akcje oddawania krwi. Pamiętajmy, że krew to lek, którego nie da się wyprodukować w laboratorium.

ALARM24

Masz dla nas temat? Daj nam znać pod numerem:
Alarm24 telefon 691 770 010

Wyślij wiadomość, zdjęcie lub zadzwoń.

kliknij i poinformuj nas!

Najczęściej czytane

Dzisiaj · Tydzień · Wideo · Premium

Ogłoszenia

Najnowsze · Promowane
Motoryzacja -> Sprzedam -> Osobowe
Toyota Avensis T25 D4D

Toyota Avensis T25 D4D

Rakowiska 21-500

15 500,00 zł

Różne -> Sprzedam

rurakom

ZAMOŚĆ

175,00 zł

Różne -> Sprzedam

kolkom

ZAMOŚĆ

185,00 zł

Motoryzacja -> Sprzedam -> Osobowe

Volvo F60 D4

Lublin

58 000,00 zł

Motoryzacja -> Sprzedam -> Osobowe

BMW 525-D Sport

Lublin

130 000,00 zł

Komunikaty